Навіны
-
Апублікавана даследаванне BIPART пра ролю аблвыканкамаў у сістэме ўлады Беларусі
27.05.2026Даследчы цэнтр BIPART прадставіў новае даследаванне «Міні-лукашэнкі на месцах: улада, кантроль і кадры ў аблвыканкамах Беларусі», прысвечанае ролі абласных выканаўчых камітэтаў у сістэме дзяржаўнага кіравання краіны. У ім прааналізавана, як уладкавана вертыкаль улады на рэгіянальным узроўні, якім чынам фарміруецца кіраўніцтва аблвыканкамаў і як змяніліся іх функцыі пасля 2020 года.
Чытаць далей -
Юбілейны выпуск дайджэсту дзяржкіравання ў Беларусі
13.03.2026Выйшаў соты выпуск дайджэсту BIPART, прысвечаны ключавым падзеям у сферы дзяржаўнага кіравання Беларусі. У ім разглядаюцца важныя кадравыя рашэнні, змены ў дзяржаўных структурах і іншыя падзеі, якія паўплывалі на працу сістэмы дзяржаўнага кіравання на пачатку 2026 года.
Чытаць далей -
Запрашэнне падтрымаць BIPART для літоўскіх падатковых рэзідэнтаў
09.02.2026Паважаныя сябры! Калi вы з`яўляецеся лiтоўскiм падаткавым рэзiдэнтам, вы можаце падтрымаць свае любімыя арганiзацыi у Літве - пералічыць адной або некалькім 1,2% вашага гадавога падаходнага падатку. Гэта не дадатковы плацёж, гэтыя грошы ўсё роўна пойдуць у дзяржбюджэт, але вы маеце магчымасць сам/сама вырашыць, куды іх накіраваць.
Чытаць далей -
Тэхнакраты пад ціскам: новае даследаванне BIPART пра эканамічныя міністэрствы Беларусі
16.12.2025Даследчы цэнтр BIPART прадставіў даследаванне «Тэхнакраты пад ціскам: кар’ерныя траекторыі і дзяржаўны кантроль у эканамічных міністэрствах Беларусі», прысвечанае інстытуцыянальнай структуры і кадравай палітыцы эканамічнага блока ўрада ў 2005–2025 гадах. Праца паказвае, што эканамічныя міністэрствы функцыянуюць ва ўмовах высокай цэнтралізацыі ўлады і персаналізаванага кантролю, а ключавыя прызначэнні вызначаюцца лаяльнасцю і ўнутранымі балансамі ўплыву, а не аўтаноміяй ведамстваў.
Чытаць далей