Навіны
Запрашэнне падтрымаць BIPART для літоўскіх падатковых рэзідэнтаў
Паважаныя сябры! Калi вы з`яўляецеся лiтоўскiм падаткавым рэзiдэнтам, вы можаце падтрымаць свае любімыя арганiзацыi у Літве - пералічыць адной або некалькім 1,2% вашага гадавога падаходнага падатку. Гэта не дадатковы плацёж, гэтыя грошы ўсё роўна пойдуць у дзяржбюджэт, але вы маеце магчымасць сам/сама вырашыць, куды іх накіраваць.
Мы былі б удзячныя, калі б частка гэтага плацяжу дасталася б нам, камандзе BIPART. Гэта дазволіла б нам працягваць сваю дзейнасць - даследаванні, адукацыя, маніторынг сістэмы публічнага адміністравання Беларусі. Зрабіць гэтую добрую справу можна да 1 траўня разам з запаўненнем падатковай дэкларацыі. Для гэтага неабходна запоўніць заяўку ў электронным выглядзе праз сістэму электроннага дэкларавання EDS. Назва нашай арганізацыі па-літоўску: Baltarusijos viešojo administravimo reformu ir transformacijos institutas. Нумар - 302817064.

Вось падрабязней для тых, хто гэтага яшчэ не рабіў:
Пасля аўтарызацыі ў сістэме EDS трэба зайсці ў раздзел "Deklaravimas" ("Дэкларацыя"), пасля гэтага злева выбраць "Pūdyti forma" ("Запоўніць форму"), а далей - "Prašymas skirti paramą" ("Запыт на падтрымку"). Далей трэба абраць форму FR0512 v.5, націснуць на малюнак глобуса пад тэкстам "Forma elektroniniam pildymui" ("Форма для электроннага запаўнення"). У форме ўвесці нумар арганізацыі (302817064) і запоўніць далейшыя даныя:
- "Mokesčio dalies dydis percentais" ("Памер долі падатку ў працэнтах") увядзіце 1,2% ці менш, калі вы хочаце падтрымаць яшчэ каго-небудзь;.
- "Mokesčio dalį skiriu iki mokestinio laikotarpio" ("Аднімаю частку падатку да падатковага перыяду") - абярыце 2025. Можна выбраць і наступныя гады, калі хочаце закласці такія плацяжы на будучыню.
- "Mokesčio dalies paskirtis" ("Мэта падатковай часткі") напішыце "Paramos gavėjmas" ("Бенефіцыяр").
- Пасля ўводу ўсіх дадзеных націсніце зялёную кнопку "Išsaugoti" ("Захаваць").
Затым трэба захаваць дадзеныя, пераправерыць іх, калі хочаце - дадаць яшчэ арганізацыю. І адправіць форму.
Загадзя дзякуй!
Наталля Рабава, BIPART