Навіны
-
АПУБЛІКАВАНЫ АГЛЯД МЕТАДАЛОГІЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПАСЛУГ
20.09.2023Мэтай агляду BIPART метадалогій ацэнкі якасці дзяржаўных паслуг з'яўляецца вызначэнне прыдатнай метадалогіі ацэнкі якасці дзяржпаслуг у Беларусі з улікам сацыяльна-палітычнага кантэксту апошніх гадоў. Апісанне існуючых метадалогій ацэнкі якасці дзяржпаслуг і іх аналіз складае асноўную частку гэтай работы, у якой дзяржаўныя паслугі разглядаюцца як любыя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву дзяржаўнымі ўстановамі.
Чытаць далей -
АРТЫКУЛ BIPART «САЦЫЯЛЬНА-ДЭМАГРАФІЧНЫ ПАРТРЭТ ДЗЯРЖАЎНАГА СЛУЖБОЎЦА Ў БЕЛАРУСІ» АПУБЛІКАВАНЫ НА АНГЕЛЬСКАЙ МОВЕ
14.08.2023У артыкуле «Сацыяльна-дэмаграфічны партрэт дзяржаўнага службоўца ў Беларусі», падрыхтаваным экспертамі BIPART, разглядаецца, як змяніліся сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі дзяржаўных службоўцаў за апошнія гады.
Чытаць далей -
Апублікавана справаздача "Дзяржаўная служба ў Беларусі: стан і перспектывы рэформ" на беларускай мове
02.08.2023Справаздача "Дзяржаўная служба ў Беларусі: стан і перспектывы рэформ" аналізуе сістэму дзяржаўнай службы Беларусі на аснове "Прынцыпаў дзяржаўнага кіравання", распрацаваных ініцыятывай SIGMA. Аўтары даюць ацэнку практыкам дзяржаўнага кіравання, прынятым у Беларусі, звяртаючы ўвагу як на праблемныя месцы, так і на паспяховыя практыкі, якія могуць быць выкарыстаны як пункты апоры пры рэфармаванні сістэмы дзяржаўнага кіравання.
Чытаць далей -
АПУБЛІКАВАНА ДАСЛЕДАВАННЕ BIPART «АЦЭНКА ЗАКАНАДАЎСТВА АБ ДЗЯРЖАЎНЫХ ЗАКУПКАХ»
02.08.2023Сістэма дзяржаўных закупак у Беларусі мае патрэбу ў рэфармаванні. Міжнароднае даследаванне "Ацэнка заканадаўства аб дзяржаўных закупках" (2019) ацэньвае стан спраў у Беларусі ў гэтай галіне як сярэдні. Асаблівую ўвагу, на думку аўтараў, неабходна ўдзяліць рэалізацыі прынцыпаў падсправаздачнасці і сумленнасці ў прымяненні да дзяржзакупак. У часовым стаўленні, паводле гэтага даследавання, у Беларусі найболей слабой з'яўляецца посттэндэрная фаза.
Чытаць далей -
АПУБЛІКАВАНЫ АГЛЯД ЗАКОНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СЛУЖБЕ» ПА-БЕЛАРУСКУ
24.07.2023Апублікавана беларускамоўная версія агляднага артыкула BIPART, які раскрывае змены і новаўвядзенні, прадугледжаныя Законам "Аб дзяржаўнай службе", які ўступіў у сілу 1 верасня. Таксама ў разборы прыведзены магчымыя наступствы, з якімі можа сутыкнуцца беларуская дзяржава і грамадства пад уплывам гэтага дакумента.
Чытаць далей