bipart

Даследчы цэнтр BIPART

BE

Навіны

Адкрыць нельга закрыць. Апублікавана даследаванне BIPART аб уплыве абмежавання адкрытых даных на сферы аховы здароўя, знешняга гандлю і дзяржфінансаў Беларусі

13.11.2023

Адной з асаблівасцей развіцця Беларусі з 2020 года з'яўляецца павелічэнне фактаў маніпулявання, скажэння і ўтойвання ад грамадства звестак аб развіцці краіны. Спачатку гэтая з'ява не насіла сістэмнага характару і мела месца ў асобных дзяржаўных структурах і ведамствах. З часам права на ўтойванне дзяржавай ад грамадства звестак, якія, на думку ўладаў, могуць нанесці шкоду краіне, атрымала замацаванне на заканадаўчым узроўні. Аднак, паколькі адназначных крытэрыяў аднясення той ці іншай інфармацыі да патэнцыйна апорнай пагрозы няма, рашэнне аб утойванні дадзеных носіць адвольны, валюнтарысцкі характар.

Мэта даследавання BIPART "Адкрыць нельга закрыць: уплыў абмежавання адкрытых даных на сферы аховы здароўя, знешняга гандлю і дзяржаўных фінансаў Беларусі" заключаецца ў ацэнцы бягучага стану даступнасці, якасці і карыснасці адкрытых даных у Беларусі. На аснове выяўлення праблем у інфраструктуры і палітыцы адкрытых даных у такіх галінах як ахова здароўя, знешнеэканамічная дзейнасць і дзяржаўныя фінансы, ацэньваюцца рызыкі бягучага становішча і выпрацоўваюцца рэкамендацыі па паляпшэнню стану сферы адкрытых даных.

У якасці метаду даследавання быў абраны кейс-стаді. Ён дае ўяўленне аб бягучым становішчы спраў у сферы адкрытых дадзеных, дазваляе сабраць і апрацаваць інфармацыю аб бягучым стане інфраструктуры адкрытых дадзеных у Беларусі і даць рэкамендацыі па яе паляпшэнні для сфер і стэйкхолдэраў.

Поўная і кароткая версіі працы даступныя ў нашай бібліятэцы на рускай мове.

Апошнія навіны