Навіны
Тэхнакраты пад ціскам: новае даследаванне BIPART пра эканамічныя міністэрствы Беларусі
Даследчы цэнтр BIPART прадставіў даследаванне «Тэхнакраты пад ціскам: кар’ерныя траекторыі і дзяржаўны кантроль у эканамічных міністэрствах Беларусі», прысвечанае інстытуцыянальнай структуры і кадравай палітыцы эканамічнага блока ўрада ў 2005–2025 гадах. Праца паказвае, што эканамічныя міністэрствы функцыянуюць ва ўмовах высокай цэнтралізацыі ўлады і персаналізаванага кантролю, а ключавыя прызначэнні вызначаюцца лаяльнасцю і ўнутранымі балансамі ўплыву, а не аўтаноміяй ведамстваў.
Даследаванне таксама фіксуе аслабленне ролі эканамічнага блока пасля 2025 года на фоне ўзмацнення фінансавага блока, найперш Нацыянальнага банка, які фактычна ператварыўся ў паралельны цэнтр прыняцця рашэнняў. Аналіз кар’ерных траекторый міністраў і іх намеснікаў дэманструе закрыты характар сістэмы дзяржаўнага кіравання і розную ступень стабільнасці ўнутры ведамстваў: найбольш устойлівым аказаўся Белстат, тады як Міністэрства прамысловасці і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання характарызуюцца высокай турбулентнасцю кіраўніцтва.
Праца даступная ў нашай бібліятэцы на рускай мове.