Навіны
Апублікавана даследаванне BIPART пра ролю аблвыканкамаў у сістэме ўлады Беларусі
Даследчы цэнтр BIPART прадставіў новае даследаванне «Міні-лукашэнкі на месцах: улада, кантроль і кадры ў аблвыканкамах Беларусі», прысвечанае ролі абласных выканаўчых камітэтаў у сістэме дзяржаўнага кіравання краіны. У ім прааналізавана, як уладкавана вертыкаль улады на рэгіянальным узроўні, якім чынам фарміруецца кіраўніцтва аблвыканкамаў і як змяніліся іх функцыі пасля 2020 года.

У даследаванні разглядаюцца структура і паўнамоцтвы аблвыканкамаў, кар’ерныя траекторыі старшыняў і намеснікаў, уплыў лаяльнасці і нефармальных сувязяў на прызначэнні, а таксама ўзмацненне палітычнага і сілавога кантролю ў рэгіёнах. Асобная ўвага надаецца трансфармацыі кіраванскіх практык пасля пратэстаў 2020 года, ролі сілавікоў у рэгіянальным кіраванні і залежнасці мясцовай улады ад цэнтралізаванай сістэмы прыняцця рашэнняў.
Праца даступная ў нашай бібліятэцы.