News
BIPART апублікаваў новы дайджэст пра дзяржаўнае кіраванне ў Беларусі за верасень–кастрычнік 2026 года
BIPART выпусціў чарговы дайджэст, прысвечаны ключавым зменам у сістэме дзяржаўнага кіравання Беларусі ў верасні–кастрычніку 2026 года. У цэнтры ўвагі — працяг кадравых перастановак у сілавых структурах і войску на фоне практычна бесперапынных праверак баявой гатоўнасці, прызначэнне былога начальніка Генеральнага штаба Паўла Муравейкі намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, а таксама змена кіраўніцтва Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і кадравыя змены на мясцовым узроўні.

Даследаванне адзначае некалькі важных тэндэнцый. Узмацняецца цэнтралізацыя кіравання і кантроль сілавых структур над грамадзянскімі органамі ўлады: у прыватнасці, кіраўнікі мясцовых падраздзяленняў КДБ і Камітэта дзяржаўнага кантролю ўключаны ў склад абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў. Адначасова пашыраецца палітычны кантроль над навуковай сферай, а эканамічныя арыенціры становяцца больш стрыманымі: мэтавы паказчык росту ВУП на 2027 год складае 1,9% супраць 2,8% на 2026 год. Аўтары таксама звяртаюць увагу на выкарыстанне перамоў з ЗША як інструмента эканамічнага гандлю і захаванне практыкі кадравых прызначэнняў, заснаваных на лаяльнасці сістэме.
Дайджэст даступны ў нашай бібліятэцы.