bipart

Research center BIPART

EN

News

Беларусь і належнае кіраванне: як улады абралі тэхнакратыю, пазбягаючы дэмакратыі

28.11.2025

Эксперты BIPART у складзе каманды праекта «Даследаванне належнага кіравання ў кантэксце аўтарытарнай кансалідацыі: выпадак Беларусі (InGAC)» Віленскага ўніверсітэта прэзентавалi вынікі аналізу таго, як у 2014–2025 гадах у краіне ўкараняліся і інтэрпрэтаваліся прынцыпы належнага кіравання (good governance).

Асноўныя высновы даследвання:

  • Беларуская дзяржава, як і іншыя аўтакратыі, адаптуе прынцыпы належнага кіравання пад уласныя патрэбы, выкарыстоўваючы адпаведную рыторыку для прыцягнення фінансавання і ўмацавання легітымнасці.

  • Шматгадовыя міжнародныя намаганні прывялі галоўным чынам да тэхнакратычных змен у дзяржаўным кіраванні (цыфравізацыя, удасканаленне адміністравання), тады як дэмакратычныя элементы заставаліся мінімальнымі.

  • У 2014–2020 гадах улады актыўна прымалі міжнародную дапамогу ў сферы належнага кіравання, аддаючы перавагу інфраструктурным праектам, якія не закраналі палітычных «чырвоных ліній».

  • Праекты стваралі абмежаваныя магчымасці для прагрэсіўна настроеных дзяржаўных службоўцаў і ведамстваў.

  • Праекты, уключаныя ў базу, прыцягнулі €753,24 млн у 2014–2025 гадах. У 2016 годзе гэтае фінансаванне складала 2,2% кансалідаванага бюджэту Беларусі.

  • Пасля 2020 і 2022 гадоў супрацоўніцтва з міжнароднымі актарамі рэзка скарацілася, іх прысутнасць у Беларусі стала мінімальнай, а ўплыў Расіі павялічыўся.

  • Улады працягваюць мадэрнізаваць дзяржаўнае кіраванне, але іх намаганні маюць тэхнакратычны характар і/або скіраваныя на ўзмацненне кантролю.

  • Захаваныя праекты ў сферы належнага кіравання сталі дэпалітызаванымі і засяроджаны на міграцыі, устойлівым развіцці, ядзернай бяспецы ды іншых непалітычных напрамках.

Дакументы пра дзяржкiраванне, публiчныя фiнансы i экалагiчную палiтыку даступныя тут: https://www.tspmi.vu.lt/en/news/analysis-of-governance-in-belarus-new-working-papers/  

Latest news