News
BIPART на XI Miжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусi
У рамках XI Мiжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусi цэнтр BIPART арганiзаваў працу секцыi “Інтарэсы грамадства ў дзяржаўным кіраванні: шляхі ўзаемадзяння грамадзян і дзяржавы, грамадзянскі ўдзел і дзяржаўныя паслуг”. Яна аб’яднала прэзентацыі па досыць разнастайнай тэматыцы, якія можна падзяліць на наступныя блокі:
- палітчная сістэма, яе інстытуты і самакіраванне, улада і палітыка ў розных галінах;
- бюджэт і публічныя фінансы;
- грамадзянская супольнасць.
Таксама адбылася прэзентацыя калектыўнай манаграфіі “Урокі парламенцкага перыяду Рэспублікі Беларусь для дэмакратычных сіл” пад радакцыяй В. Шадурскага. Найбольш актыўныя дыскусіі адбыліся пры абмеркаванні дакладаў наконт самакіравання, палітчных трэндаў развіцця разнастайных палітычных і грамадскіх інстытутаў як унутры, так і за межамі Беларусі. Разам з тым, найбольш фокуснымі і спецыялізаванымі можна назваць дыскусіі наконт пытанняў бюджэту і бюджэтнай адукаванасці. Другая частка секцыі праходзіла на ангельскай мове.
Эксперты i эксперткi BIPART прынялi ўдзел i ў працы iншых секцый Кангрэса.