News
АПУБЛІКАВАНЫ АГЛЯД МЕТАДАЛОГІЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПАСЛУГ
Мэтай агляду BIPART метадалогій ацэнкі якасці дзяржаўных паслуг з'яўляецца вызначэнне прыдатнай метадалогіі ацэнкі якасці дзяржпаслуг у Беларусі з улікам сацыяльна-палітычнага кантэксту апошніх гадоў. Апісанне існуючых метадалогій ацэнкі якасці дзяржпаслуг і іх аналіз складае асноўную частку гэтай работы, у якой дзяржаўныя паслугі разглядаюцца як любыя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву дзяржаўнымі ўстановамі.

Пасля жорсткага падаўлення масавых пратэстаў у Беларусі, якія рушылі за прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, і на фоне рэпрэсій, якія працягваюцца, змяніўся наратыў аб узаемадзеянні грамадства і дзяржавы. Гаворка ідзе калі не аб поўным разрыве сацыяльнага кантракту, то аб яго скарачэнні да формы, дзе гвалт і/ці яго адсутнасць вызначае ўзаемаадносіны грамадства і ўлады тут і цяпер. У дадзенай сітуацыі беларуская дзяржава нічога больш не можа прапанаваць грамадству ў абмен на яе лаяльнасць.
Такі погляд уяўляецца крыху абмежаваным, паколькі дзяржава працягвае прадастаўляць насельніцтву цэлы шэраг паслуг. Аднак, з улікам рэпрэсій і эканамічнай сітуацыі, умовы прадастаўлення гэтых паслуг увесь час мяняюцца, і часцей за ўсё ў бок пагаршэння. Такім чынам, актуальная ацэнка ўзаемадзеяння насельніцтва з дзяржустановамі (у шырокім сэнсе) з'яўляецца прыярытэтнай для разумення таго, у які бок змяняецца сістэма аказання дзяржпаслуг.
Поўны тэкст даследавання - у нашай бібліятэцы.