News
Апублікаваны артыкул BIPART «Сацыяльна-дэмаграфічны партрэт дзяржаўнага службоўца ў Беларусі»
У артыкуле «Сацыяльна-дэмаграфічны партрэт дзяржаўнага службоўца ў Беларусі», падрыхтаваным экспертамі BIPART, разглядаецца, як змяніліся сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі дзяржаўных службоўцаў за апошнія гады.
Асноўнай крыніцай інфармацыі для даследавання паслужылі статыстычныя даныя, якія публікуюцца Нацыянальным статыстычным камітэтам кожныя два гады. Апошнія даступныя даныя даюць уяўленне аб складзе дзяржаўных службоўцаў у 2019 годзе, для ацэнкі зменаў кожны паказчык параўноўваецца з папярэднімі гадамі — 2017-м і асабліва 2015-м, пасля якога значна скарацілася колькасць дзяржаўных службоўцаў.
Поўная версія артыкула даступная ў нашай бібліятэцы на беларускай мове.