bipart

Исследовательский центр BIPART

RU

Новости

Апублікавана справаздача па выніках даследавання «Грамадзянская супольнасць у Беларусі ў сітуацыі палітычнага крызісу: стан і выклікі» па-беларуску

12.07.2023

У працы прааналізаваны стан арганізаванай грамадзянскай супольнасці і новых ініцыятыў, якія ўзніклі ў Беларусі ў перыяд палітычнага крызісу, што пачаўся ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.

Палявое даследаванне для гэтай працы праводзілася з пачатку да чэрвеня 2021 года і, такім чынам, не ахоплівае перыяду, звязанага з інстытуцыянальнымі рэпрэсіямі супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі (аднак гэтай тэме будзе прысвечаны дадатковы пастфактумны агляд). У дадзеным тэксце прадстаўлена тое, у якім стане знаходзіліся розныя суб’екты грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, з якімі праблемамі ў сваёй дзейнасці яны сутыкаліся, а таксама якая дапамога ім патрэбна. Дадаткова прааналізавана сітуацыя ў беларускіх незалежных медыя, дыяспары і бізнесе. Адзначаны іх патрэбы, актуальныя на момант правядзення даследавання. Тры гэтыя суб’екты разгледжаны асобна, бо іх дзейнасць уяўляецца важнай для разумення працэсаў, што адбываюцца ў беларускім грамадстве. Разам з тым, самім гэтым суб'ектам патрэбна дадатковая падтрымка, з прычыны акалічнасцей, якія склаліся ў Беларусі. У канцы працы прадстаўлены агульныя высновы.

Поўную версію справаздачы па-беларуску можна знайсці ў нашай бібліятэцы.

Последние новости