bipart

Даследчы цэнтр BIPART

BE

Навіны

Новае даследаванне BIPART пра штучны інтэлект у дзяржаўным кіраванні Беларусі

21.09.2026

BIPART прадставіў новае даследаванне «Штучны інтэлект у дзяржаўным кіраванні Беларусі: магчымасці і рызыкі ва ўмовах аўтарытарызму». Праца аналізуе, як развіццё лічбавай інфраструктуры Беларусі стварае перадумовы для ўкаранення ШІ ў дзяржаўнае кіраванне. У краіне ўжо створаны дзяржаўныя інфармацыйныя сістэмы і рэестры, механізмы міжведамаснага абмену данымі і лічбавай ідэнтыфікацыі, аднак развіццё тэхналагічнай інфраструктуры апярэджвае стварэнне механізмаў рэгулявання ШІ.

Даследаванне паказвае, што адным з галоўных выклікаў застаецца адсутнасць комплекснай сістэмы AI Governance — спецыялізаванага заканадаўства, рэгулявання на аснове ацэнкі рызык і незалежнага кантролю. Інтэграцыя дзяржаўных даных можа спрыяць развіццю больш эфектыўных і персаналізаваных дзяржаўных паслуг, але адначасова стварае рызыкі лічбавага назірання, прафілявання грамадзян і парушэння правоў чалавека. Аўтары падкрэсліваюць неабходнасць празрыстасці, падсправаздачнасці, абароны правоў чалавека і стварэння сістэмы кіравання ШІ на аснове міжнародных стандартаў.

Даследаванне даступнае ў нашай бібліятэцы на рускай і англійскай мовах.

Апошнія навіны