bipart

Даследчы цэнтр BIPART

BE

Навіны

Дынаміка змянення стану і патрэбнасцей АГС Беларусі ў 2020 - 2024 гадах. Апублікавана 6-я частка маніторынгу

02.10.2024

Перыяд 2020 - 2024 гг. аказаўся вельмі складаным і, па ўсёй бачнасці, пакуль самым драматычным ва ўсёй не такой доўгай гісторыі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці падвяргаліся розным рэпрэсіям і ў выніку былі ў пераважнай большасці ліквідаваныя ў Беларусі; многія рэлакаваліся ў іншыя краіны і змаглі стабілізавацца і так ці інакш прадоўжыць сваю дзейнасць, некаторыя арганізацыі змаглі прадоўжыць у тым ці іншым відзе работу ў Беларусі. Гэта агульнае апісанне для трэцяга сектара ў цэлым, аднак гэты перыяд не быў аднастайны: АГС праходзілі ў ім розныя стадыі - з рознай хуткасцю і не заўсёды па адным і тым жа шляху.

Даследуючы стан і патрэбы АГС у гэты перыяд, у шостым маніторынгу мы на падставе існуючых даследаванняў прасачылі дынаміку змены асноўных знешніх і ўнутраных выклікаў, з якімі сутыкаліся арганізацыі, і дынаміку змены адказаў на іх.

Праца даступна ў нашай бібліятэцы на рускай і англійскай мовах.

Апошнія навіны