Навіны
Апублікавана даследаванне "Аналіз дасягнення мэтавых параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь: паміж марай і рэальнасцю"
Восенню 2023 года былі абнародаваны мэты развіцця Рэспублікі Беларусь на 2024 год. Указ "Аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця" разам з Законам аб рэспубліканскім бюджэце сталі традыцыйнымі інструментамі вызначэння мэт эканамічнай палітыкі ў кароткатэрміновай перспектыве. Першы дакумент, са свайго боку, факусуецца на невялікай групе паказчыкаў, якія маюць індыкатыўны характар, хаця частка з іх фактычна валодае "прымусовым" характарам у рамках камандна-адміністрацыйнай сістэмы. З іншага боку, паказчыкі Закона аб рэспубліканскім бюджэце маюць абавязковы характар.
У гэтым даследаванні BIPART ацэньваецца фактычная дасяжнасць заяўленых мэт па разглядаемых нарматыўна-прававых дакументах і прааналізаваны склад параметраў прагнозу і яго змянення ад года да года, а таксама дадзена ацэнка ролі такога дырэктыўнага механізма мэтапакладання ва ўмовах Рэспублікі Беларусь і неабходнасці яго трансфармацыі.
Праца даступна ў нашай бібліятэцы на рускай мове.