Навіны
«Паміж выжываннем і чаканнем». Апублікаваны агляд стану грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі ў першай палове 2023 года
У даследаванні BIPART, якое працягвае маніторынг стану беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, мы вырашылі сфакусавацца найперш на арганізацыях, якія існуюць і ў большасці выпадкаў працягваюць дзейнічаць у Беларусі на мясцовым узроўні. Такі фокус даследавання быў абраны таму, што аб такіх арганізацыях у апошнія гады практычна не пісалі як аб асобным суб'екце, толькі ў складзе грамадзянскай супольнасці ў цэлым.
Мэта дадзенага даследавання - зрабіць агляд сітуацыі і прааналізаваць стан арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі на мясцовым узроўні ў перыяд першай паловы 2023 года з рэтраспектывай развіцця сітуацыі пасля пачатку палітычнага крызісу (у апошнія тры гады). Для рэалізацыі гэтай мэты мы ставілі задачы разгледзець некалькі аспектаў дзейнасці мясцовых АГС і ініцыятыў, сярод якіх:
- агульная характарыстыка арганізацый: іх юрыдычны статус, месца знаходжання (унутры або за межамі Беларусі, змешаны фармат) як саміх арганізацый, так і іх актывістаў, напрамкаў іх дзейнасці;
- агляд рэпрэсій і іх уплыву на грамадзянскую супольнасць;
- аналіз магчымых дзеянняў рэгіянальных АГС унутры Беларусі ў кантэксце
- рэпрэсій;
- ацэнка стану мясцовых арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці: агульныя характарыстыкі сектара, асаблівасці развіцця арганізацый, іх доступу да мэтавых аўдыторый, унутраных працэсаў і праблем, з якімі яны сутыкаюцца;
- сектаральнае і міжсектаральнае ўзаемадзеянне;
- сітуацыя з донарскай падтрымкай і задаволенасцю існуючымі праграмамі, патрэбнасці арганізацый/ініцыятыў;
- уплыў вайны ва Украіне на грамадзянскую супольнасць Беларусі на мясцовым узроўні.
Поўны тэкст працы даступны ў нашай бібліятэцы на рускай і англійскай. Кароткі - на англійскай.