bipart

Даследчы цэнтр BIPART

BE

Навіны

Апублікавана справаздача "Дзяржаўная служба ў Беларусі: стан і перспектывы рэформ" на беларускай мове

02.08.2023

Справаздача "Дзяржаўная служба ў Беларусі: стан і перспектывы рэформ" аналізуе сістэму дзяржаўнай службы Беларусі на аснове "Прынцыпаў дзяржаўнага кіравання", распрацаваных ініцыятывай SIGMA. Аўтары даюць ацэнку практыкам дзяржаўнага кіравання, прынятым у Беларусі, звяртаючы ўвагу як на праблемныя месцы, так і на паспяховыя практыкі, якія могуць быць выкарыстаны як пункты апоры пры рэфармаванні сістэмы дзяржаўнага кіравання. Цяпер праца даступна на беларускай мове ў нашай бібліятцы.

Згодна з прынцыпамі SIGMA, рэформа дзяржаўнага кіравання мае на ўвазе дэпалітызацыю дзяржаўнай службы, умацаванне самастойнасці цэнтральных і мясцовых органаў улады, развіццё электроннага ўрада, павышэнне празрыстасці і падсправаздачнасці органаў дзяржаўнага кіравання, удасканаленне кіравання дзяржаўнымі фінансамі. У галіне дзяржаўнай службы SIGMA прапануе шэсць прынцыпаў, кожны з якіх можа быць прааналізаваны па шэрагу індыкатараў. Мы ацанілі практыкі дзяржаўнага кіравання, прынятыя ў Беларусі, на падставе нарматыўна-прававой базы, навуковай літаратуры і 15 экспертных інтэрв'ю з былымі дзяржаўнымі службоўцамі.

Справаздача таксама змяшчае рэкамендацыі, якія могуць дапамагчы распачаць канкрэтныя дзеянні для вырашэння некаторых найбольш важных праблем у галіне развіцця дзяржаўнай службы, прызначана для развіцця дыялогу аб прыярытэтных галінах рэформы дзяржаўнай службы.

Поўны тэкст працы на беларкускай мове - у нашай бібліятэцы.

Даследаванне падрыхтавана BIPART у рамках праекту Belarus Beehive, каардынатар даследчай і экспертнай часткі праекту – Інстытут «Палітычная сфера».

Апошнія навіны